Вярнуць памяць пра герояў

Амбасадары Вялікабрытаніі Жаклін Пэркінс і Польшчы Артур Міхальскі перадалі брытанскія ўзнагароды нашчадкам беларускіх андэрсаўцаў. Мерапрыемства адбылося ў будынку Амбасады Вялікабрытаніі ў Мінску.

Collapse )

Амэрсфорт. Забытыя чырвонаармейцы-беларусы ў Галандыі

Пасля маёй лекцыі ў Амбасадзе Вялікабрытаніі ў Беларусі, прысвечанай службе беларусаў у Войску Польскім падчас Другой сусветнай вайны, у брытанскае дыпрадстаўніцтва звярнуліся з Фонда “Савецкае поле славы” у Галадныі з просьбай дапамагчы знайсці сваякоў двух жаўнераў, якія паходзілі з Беларусі і знайшлі свой апошні прытулак на галандзкай зямлі. 

Першая думка, якая прышла ў галаву, была звязана з аперацыяй “Макет-Гадэн”. Магчыма, чарговыя “беларускія” дэсантнікі Сасабоўскага? Аднак не, гутарка ішла пра чырвонаармейцаў. Адкуль яны там? Савецкія войскі не вызвалялі Нідэрланды ад нацыстаў. Палонныя? Так. І тут пазл пачаў складвацца. 

Аказалася, ўто гутарка ішла пра зборныя савекія могілкі ў Галандыіі ў мястэчку Амэрсфорт. Яшчэ ўвосень 1941 года туды даставілі каля сотні савецкіх вайсковапалонных, ураджэнцаў Сярэдняй Азіі. Шмат з іх памерла ад хвароб, іншых растралялі нацысты. 

Падчас Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Германіі і Галандыіі знаходзілася вялікая колькасць савецкіх вайсковапалонных, якіх не толькі трымалі ў лагерах, але і выкарыстоўвалі на працах у каменаломнях у Рурскай вобласці. 

Пасля капітуляцыі Германіі жаўнеры войска ЗША перавозілі целы памерлых у нямецкіх шпіталях савецкіх вайсковапалонных у Галандыю. Так, на амерыканскіх вайсковых могілках у Маргратэне апынулася больш за 900 былых жаўнераў Чырвонай Арміі. 

Рабілася гэта дзеля таго, каб не адна ахвяра з боку жаўнераў войскаў-хаўруснікаў па антыгітлераўскай кааліцыі не засталася на варожай тэрыторыі. 

Collapse )

Памятаць герояў!

Да 99-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну.

Гісторыяй паўстання ў Слуцку, якое адбылося ў лістападзе-снежні 1920 года, я цікавіўся даўно. Рэфераты падчас вучобы ў педагагічным універсітэце, збор матэрыялаў, вайскова-гістарычная рэканструкцыя – увесь час ішла праца і назапашваўся матэрыял. 

Collapse )

Памятаць кожнага! У Амбасадзе Вялікабрытаніі ўзгадалі беларусаў у Войску Польскім

Па запрашэнні амбасадара яе вялікасці каралевы Вялікабрытаніі ў Беларусі спадарыні Жаклін Пэркінс беларускі гісторык Ігар Мельнікаў правёў для супрацоўнікаў дыпламатычнай установы лекцыю па гісторыі службы беларусаў і ўраджэнцаў нашай краіны ў даваенным Войску Польскім, а таксама Другім польскім корпусе і іншых фарміраваннях польскага войска на Захадзе падчас Другой сусветнай вайны.

Collapse )

18 listopada prezentacja nowej książki Ihara Melnikaua w Warszawie

Prezentacja odbędzie się w Białoruskim domie w Warszawie (Wiejska 13/3, 00-480 Warszawa). Początek o 19-00.

На мінскай прэзентацыі выдання
На мінскай прэзентацыі выдання

Wresień 1939. Groby „niewypowiedzianej” wojny

Wydarzenia związane z agresją Związku Radzieckiego na Polskę we wrześniu 1939 roku, za czasów sowieckich na Białorusi pokazywane dość jednostronne. Według radzieckich historyków i ideologów we wrześniu 1939 r. na terenie połnocno-wschodnch wojewódstw II RP nie było żadnych aktywnych działań wojennych, a Armię Czerwoną spotykano z kwiatami. 

Po upadku  ZSRR ujrzało światło wielu dokumentów archiwalnych, z których wynikało, że operacja wojskowa, prowadzona przez Armię Czerwoną w północno-wschodnich województwach II Rzeczypospolitej, była ciężką próba dla wojska „pierwszego państwa robotników i chłopów” i walka przeciwko osłabionych jednostek Wojska Polskiego na terenach białoruskich była dość krwawą. Świadczą o tym liczne groby żołnierzy polskich i radzieckich, którzy pozostali na terytorium Białorusi do dnia dzisiejszego. 

Książka „Wrześień 1939 r. Groby „niewypowiedzianej” wojny” zawiera informacje na temat polskich i radzieckich grobów wojennych z tego okresu na terenie Białorusi. Szczególną uwagę w książce autor nadaje też analizie represji stalinowskich wobec tak zwanego „polskiego kontyngentu” - obywateli przedwojennej Polski w 1939-1941. Tylko prawda historyczna i pamięć pozwoli nam zrozumieć te trudne wydarzenia.


Новае Поле. Цікавая памежная гісторыя

Адзін з пунктаў маёй памежнай экскурсіі праходзіць праз старажытную рэзідэнцыю князёў Друцкіх-Любецкіх у Новым Полі. Менавіта тут, у пасёлку Памежным (так ў пачатку 1930-х называўся гэты населенны пункт) у 1930-я гады знаходзілася савецкая памежная камендатура, якая ўваходзіла ў склад 15-га атрада памежных войскаў НКУС БССР. 

Палац у Новым Полі
Палац у Новым Полі
Collapse )

17 верасня 1939 г. Прозвішчы, лёсы, трагедыі

Два розныя архівы: адзін у Польшчы, другі ў Беларусі, два розныя дакументы: адзін савецкі, другі польскі. Але адна падзея – “вызвольны паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь 17 верасня 1939 года”. Звычайна гэтая падзея разглядаецца ў маштабе вялікіх геапалітычных зменаў, якія адбыліся ў Еўропе ў пачатку Другой сусветнай вайны. Аднак пры гэтым губляецца гісторыя і лёс звычайнага чалавека. 

Жаўнеры польскага батальёна Корпуса аховы памежжа "Краснае", пачатак 1930-х гадоў
Жаўнеры польскага батальёна Корпуса аховы памежжа "Краснае", пачатак 1930-х гадоў
Collapse )