historiapobach

Вяртанне гісторыі ў Новае Поле

У Музеі Навапольскага аграрна-эканамічнага каледжа адкрылася выстава Ігара Мельнікава, прысвечаная гісторыі даваеннай савецка-польскай мяжы, падзеям верасня 1939 года, а таксама апошнім гаспадарам маёнтку Новае Поле князям Друцкім-Любецкім. 

На працягу апошніх дзесяці гадоў беларускі гісторык Ігар Мельнікаў правёў глыбокае даследаванне гісторыі даваеннай савецка-польскай мяжы ў Беларусі. Асобую ўвагу дасладечык надаваў кардону ля Заслаўя. Тут захавалася шмат месцаў, звязаных з гэтай тэмай. Гутарка ідзе пра савецкія заставы і польскія стражніцы. 

Акрамя гэтага, пад Заслаўем адбываліся баявыя дзеянні ў верасні 1939 года і чэрвені 1941 года. Усё гэта яшчэ слаба вывучана айчыннай гістарыяграфіяй, а грамадства практычна не ведае праўду пра міжваеннае дваццацігоддзе і пачатак Другой сусветнай вайны.

Навучэнцы Навапольскага аграрна-эканамічнага каледжа
Навучэнцы Навапольскага аграрна-эканамічнага каледжа

Дзеля таго, каб змяніць дадзеную сітуацыю ў лепшы бок, Ігар Мельнікаў і падрыхтаваў сваю выставу “Новае Поле на “мяжы цывілізацый”. Дарэчы, праект цалкам зроблены за ўласныя сродкі яго аўтара і з’яўляецца падарункам для Навапольскага аграрна-эканамічнага коледжа. 

Беларускія рэканструктары ў форме савецкага і польскага памежнікаў узору 1930-х гадоў
Беларускія рэканструктары ў форме савецкага і польскага памежнікаў узору 1930-х гадоў
Адкрыццё выставы
Адкрыццё выставы

Выстава складаецца з некалькіх тэматычных блокаў. Першы – гэта савецкі бок даваеннай мяжы. Тут гутарка ідзе пра бальшавіцкую памежную камендатуру і заставу ў Новым Полі. 

Другі распавядае пра польскі Корпус аховы памежжа і яго стражніцы, якія знаходзіліся на захад ад Новага Поля. 

Трэці прысвечаны дзейнасці кантрабандыстаў на “мяжы цывілізацый”.

З чацьвёртага блоку госці выставы даведаюцца пра падзеі верасня 1939 года на “рыжскай мяжы” ля Заслаўя, Новага Поля і Ракава. 

Нарэшце, пяты і самы галоўны блок выставы распавядае пра апошніх гаспадароў маёнтку Новае Поле князёў Друцкіх-Любецкіх. 

23 снежня 2019 года адбылося ўрачыстае адкрыццё гэтага, вельмі цікавага, праекта. 

Аўтар выставы дае інтэрв'ю каналу АНТ...
Аўтар выставы дае інтэрв'ю каналу АНТ...
І роднаму "Белсату"
І роднаму "Белсату"

Урачыстую цэрымонію адкрыцця выставы наведалі шматлікія навучэнцы Навапольскага аграрна-эканамічнага каледжа, госці з Мінска, а таксама жыхары Новага Поля. 

Цяпер кожны жадаючы можа наведаць выставу. Дзеля гэтага трэба стэлефанавацца з музеем і запісацца на экскурсію. 

“Гісторыя Побач”

Error

Anonymous comments are disabled in this journal

default userpic