historiapobach

Новае Поле. Гістарычнае вяртанне князёў Друцкіх-Любецкіх

23 снежня 2019 года ў 19-00 у Музеі Навапольскага аграрна-эканамічнага коледжа адбудзецца адкрыццё выставы беларускага гісторыка Ігара Мельнікава “Новае Поле на “мяжы цывілізацый”. 

Гэты праект – вынік шматгадовай працы даследчыка. На працягу апошніх пяці гадоў кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў працаваў у шматлікіх замежных і айчынных архівах, правёў шматлікія экспедыцыі па даваеннай савецка-польскай мяжы, сустрэўся з нашчадкамі знакамітага беларускага шляхецкага рода Друцкіх Любецкіх. 

Госці выставы ўбачаць унікальныя здымкі, матэрыялы і артэфакты з калекцыі аўтара, з Цэнтральнага вайсковага архіва ў Рэмбертаве (Польшча), Архіва памежнай аховы ў Шчэцыне (Польшча), а таксама з сямейнага архіва Тэрэзы і Паўла Дангель – прамых нашчадкаў князёў Друцкіх-Любецкіх з Новага Поля.

Палац князёў Друцкіх-Любецкіх у Новым Полі
Палац князёў Друцкіх-Любецкіх у Новым Полі

Вялікая ўвага ў выставе ўдзелена гісторыі даваеннай савецка-польскай мяжы (так савецкаму, як і польскаму яе бакам). 

Шмат увагі на выставе надаецца гісторыі даваеннай савецка-польскай мяжы
Шмат увагі на выставе надаецца гісторыі даваеннай савецка-польскай мяжы
Не толькі савецкаму (а Новае Поле было на баку БССР), але і польскаму яе боку
Не толькі савецкаму (а Новае Поле было на баку БССР), але і польскаму яе боку

Акрамя гэтага, шмат матэрыялаў гэтага праекта прысвечана падзеям верасня 1939 года ў Беларусі. 

Нарэшце, галоўнае месца ў выставе займае гісторыя апошніх гаспадароў маёнтка Новае Поле – Гераніма, Марыі, Крысціны і Канстанціна Друцкіх-Любецкіх. 

Ігар Мельнікаў падрыхтаваў выставу за ўласныя сродкі і падарыў яе Навапольскаму аграрна-эканамічнаму коледжу. “Перад Калядамі і Новым Годам хочацца рабіць падарункі. Гэтая выстава - падарунак не толькі коледжу, але і ўсім тым, хто шануе і цікавіцца беларускай гісторыяй. А яшчэ, я імкнуўся зрабіць усё, каб князі Друцкія-Любецкія вярнуліся да дому. І вось зараз гэта адбываецца”, - падкрэслівае кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў. 

Error

Anonymous comments are disabled in this journal

default userpic