historiapobach

Вярнуць памяць пра герояў

Амбасадары Вялікабрытаніі Жаклін Пэркінс і Польшчы Артур Міхальскі перадалі брытанскія ўзнагароды нашчадкам беларускіх андэрсаўцаў. Мерапрыемства адбылося ў будынку Амбасады Вялікабрытаніі ў Мінску.

“Не ўдзельнічаў”. Такі кароткі адказ на пытанне “Ці ўдзельнічаў жаўнер у Вялікай Айчыннай вайне?” значыўся ў савецкіх вайсковых білетах беларускіх андэрсаўцаў. Для ўлад СССР жаўнеры Другога польскага корпуса 8-й брытанскай арміі былі “чужымі”. 

Нашчадкі беларускіх андэрсаўцаў
Нашчадкі беларускіх андэрсаўцаў
Выступае вайсковы аташэ Вялікабрытаніі Цімаці Уайт-Бойкот
Выступае вайсковы аташэ Вялікабрытаніі Цімаці Уайт-Бойкот

Больш таго, на Радзіме, у Беларусі, іх лічылі, калі не яўнымі, то патэнцыйнымі ворагамі. А між тым гэтыя людзі ў сваёй большасці змагаліся супраць нацызма з першага дня Другой сусветнай вайны. 

Перадача ўзнагарод нашчадкам Івана Тупіка
Перадача ўзнагарод нашчадкам Івана Тупіка

Так, як беларус Сяргей Завадзкі. 30 жніўня 1939 года ён быў накіраваны ў Цэнтральную падафіцэрскую школу Корпуса аховы памежжа ў Асаўцы. Хутка маладому сапёру прыйшлося прымяніць свае веды на практыцы: Германія напала на Польшчу. 

Беларус Сяргей Завадзкі. Быў жаўнерам Войска Польскага ў верасні 1939-га. У красавіку-траўні 1944-га ўдзельнічаў у бітве пад Монтэ-Касіна
Беларус Сяргей Завадзкі. Быў жаўнерам Войска Польскага ў верасні 1939-га. У красавіку-траўні 1944-га ўдзельнічаў у бітве пад Монтэ-Касіна
Узнагароды беларуса Сяргея Завадзкага
Узнагароды беларуса Сяргея Завадзкага
Беларус Сяргей Завадзкі - жаўнер 33-га пяхотнага палка
Беларус Сяргей Завадзкі - жаўнер 33-га пяхотнага палка
Андэрсаўцы з Беларусі
Андэрсаўцы з Беларусі
Монтэ-Касіна
Монтэ-Касіна

Беларус змагаўся супраць жаўнераў вермахта, але…трапіў у савецкі палон. Гэты парадокс стаў рэчаіснасцю пасля таго, як 17 верасня 1939 года Чырвоная Армія перакрочыла даваенную савецка-польскую мяжу і далучыла Заходнюю Беларусь да СССР. Тады ў бальшавіцкі “палон” трапілі дзесяткі тысяч нашых суайчыннікаў. 

Сяргей Завадзкі ў Сібіры
Сяргей Завадзкі ў Сібіры

Беларуса Завадзкага накіравалі ў лагер для польскіх вайсковапалонных у Старабельску.

Савецкі вайсковы білет Сяргея Завадзкага...
Савецкі вайсковы білет Сяргея Завадзкага...
...з жудасным запісам пра "не ўдзел у вайне"
...з жудасным запісам пра "не ўдзел у вайне"

Калі Германія напала на Савецкі Саюз Сяргей запісаўся ў Войска генерала Андэрса і з ім прайшоў увесь шлях жаўнера. Крыж мужных, польскі вайсковы медаль, брытанская Італьянская зорка, Крыж Монтэ Касіна – гэта толькі частка ўзнагарод гэтага мужнага чалавека.

Дачка і ўнучка Сяргея Завадзкага
Дачка і ўнучка Сяргея Завадзкага

Пасля заканчэння Другой сусветнай малады сапёр вярнуўся на Гарадзеншчыну. Здавалася, яго чакае спакойнае жыццё, бо ён ваяваў на баку антыгітлераўскай кааліцыі. Але так не лічылі ў Маскве і Мінску. 

Аркуш з асабістай справы Сяргея Завадзкага падчас слкжбы ў Другім Польскім корпусе 8-й брытанскай арміі
Аркуш з асабістай справы Сяргея Завадзкага падчас слкжбы ў Другім Польскім корпусе 8-й брытанскай арміі

У 1951 годзе сям’ю Завадзкіх дэпартавалі ў Сібір, а ў 1958 годзе герой Другой сусветнай трагічна загінуў на лесапавале. “Ён быў малады, бадзёры мужчына. Жыць бы ды жыць”, - праз плач кажа дачка ветэрана.

Падобныя гісторыі і ў двух другіх беларускіх андэрсаўцаў Івана Тупіка і Івана Букштыновіча. Іх сваякі таксама прыехалі ў Амбасаду Вялікабрытаніі ў Мінску, каб атрымаць брытанскія ўзнагароды сваякоў. 

“Гэтым жаўнерам прыйшлося прайсці праз цяжкія выпрабаванні. І ў сябе на Радзіме, і за мяжой”, - падкрэсліла Амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі спадарыня Жаклін Пэркінс. 

“Гісторыя гэтых людзей з’яўляецца пацверджаннем таго, што Беларусь – частка еўрапейскай цывілізацыі”, - адзначыў Амбасадар Польшчы ў Мінску спадар Артур Міхальскі. 

“Гэтыя жаўнеры яшчэ ў верасні 1939 года зрабілі першы крок да Перамогі ў траўні 1945-га. Памяць пра іх трэба захаваць дзеля таго, каб шанаваць іх мужнасць, трагедыю і подзьвіг”, - адзначыў беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў. 

Падкрэслім, што за апошнія некалькі гадоў Амбасада Вялікабрытаніі ў Беларусі перадала брытанскія ўзнагароды беларускіх жаўнераў Другога польскага корпуса ўжо больш чым дваццаці сем’ям. І гэта важная для нашай краіны праца працягваецца!

“Гісторыя Побач”

Error

Anonymous comments are disabled in this journal

default userpic