Ігар Мельнікаў выдае новую кнігу пра даваенную мяжу

У пачатку лістапада 2020 г. беларускі гісторык Ігар Мельнікаў плануе выдаць кнігу «На мяжы цывілізацый». Старонкі гісторыі даваеннай савецка-польскага кардона ў Беларусі«. 

Адзін з савецкіх ДАКаў на мяжы з Польшчай ля Заслаўя
Адзін з савецкіх ДАКаў на мяжы з Польшчай ля Заслаўя
Collapse )

Курапаты. Ахвяры “неаб’яўленай вайны”

У 2020 годзе спаўняецца 80 год Катынскай трагедыі. Пад гэтым тэрмінам маюцца на ўвазе не толькі растрэлы НКУС польскіх афіцэраў пад Смаленскам, але ўвесь комплекс знішчэння так званага “польскага кантынгента” увесну-лета 1940 года на тэрыторыі Савецкага Саюза. 

Верасень 1939-га. Чырвонаармейцы вядуць палонных польскіх вайскоўцаў
Верасень 1939-га. Чырвонаармейцы вядуць палонных польскіх вайскоўцаў
Collapse )

Праўда і хлусня пра рыжскі кардон пад Мінскам

Адна з секцый Першага усебеларускага краязнаўчага форму адбывалася ў мінскім Музеі беларускага кіно. Перад пачаткам выступленняў я звярнуў увагу на афішы, якія віселі ў фае. 

Савецкі памежнік на "мяжы цывілізацый". Кадр з фільма "Джентэльмэн і певень", "Беларусьфільм, 1929 год
Савецкі памежнік на "мяжы цывілізацый". Кадр з фільма "Джентэльмэн і певень", "Беларусьфільм, 1929 год
Collapse )

Мінская брукаванка

Я люблю гэты раён Мінска. Вуліца Маскоўская. Даваенны Дом чыгуначнікаў. Тут адчуваецца подых той, даваеннай эпохі. Час тады быў не просты. У адной кватэры афіцэры НКУС сустракаліся з агентамі, якія прыйшлі з Заходняй Беларусі. У іншую “васільковыя фуражкі” ішлі без запрашэння, каб арыштаваць яе жыхароў. 

Жаўнеры вермахту вядуць палонных чырвонаармейцаў ля Заходняга мосту ў Мінску
Жаўнеры вермахту вядуць палонных чырвонаармейцаў ля Заходняга мосту ў Мінску
Collapse )

Цікавыя падарункі для аматараў міжваеннага часу

У свой час я быў прыемна ўражаны рэкламнымі малюнкамі, зробленымі ў даваенным польскім часопісе “Wiarus”. 

Collapse )

Шпіёнская вайна ў даваеннай Варшаве

Зусім выпадкова натрапіў на серыял BBC “Шпіёны Варшавы”, у цэнтры сюжэта якога дзейнасць французскага выведніка ў сталіцы Польшчы напярэдадні пачатку Другой Сусветнай вайны. 

Collapse )

Беларусь памятае! У Мінску адбыўся ўрачысты прыём у памяць беларускіх андэрсаўцаў

18 студзеня 2020 года ў рэзідэнцыі Амбасадара Польшчы ў Беларусі спадара Артура Міхальскага адбылася вечарына, прысвечаная ўшанаванню памяці жаўнераў Другога польскага корпуса пад камандаваннем генерала Уладзіслава Андэрса, якія паходзілі з Беларусі.

У мерапрыемстве ўдзельнічала Амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі спадарыня Жаклін Пэркінс, а таксама вайсковыя аташэ узгаданых краін. 

Выступае спадарыня Амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі Жаклін Пэркінс
Выступае спадарыня Амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі Жаклін Пэркінс
Выступае спадар Амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі
Выступае спадар Амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі

На прыём былі запрошаныя члены сямей беларускіх андэрсаўцаў, якія на працягу апошніх гадоў пры дапамозе Амбасады Вялікабрытаніі атрымлівалі дублікаты ўзнагарод сваякоў, якія падчас Другой сусветнай вайны ўдзельнічалі ў баях супраць нацыстаў у складзе Другога польскага корпуса, які ў 1944 годзе ў складзе 8-й брытанскай арміі ўдзельнічаў у вызваленні Італіі. 

У складзе гэтага вайсковага злучэння ваявалі сотні беларусаў і ўраджэнцаў нашай краіны. 

Жазнер 5-й крэсавай дывізіі Аляксандр Акуліч (з правага боку)
Жазнер 5-й крэсавай дывізіі Аляксандр Акуліч (з правага боку)
Уручэнне брытанскіх узнагарод нашчадкам аднаго з беларускіх андэрсаўцаў
Уручэнне брытанскіх узнагарод нашчадкам аднаго з беларускіх андэрсаўцаў
На майцы аднаго з гасце надрукавана архіўная даведка аб тым, як бальшавікі рэпрэсавалі яго сваякоў
На майцы аднаго з гасце надрукавана архіўная даведка аб тым, як бальшавікі рэпрэсавалі яго сваякоў

На жаль, на Радзіме іх подзвіг на доўга забылі. Для савецкіх уладаў яны былі “ворагамі народа”. У 1951-м гэтых ветэранаў Другой сусветнай разам разам з членамі іх сямей дэпартавалі з Беларусі, а пасля смерці Сталіна беларускіх жаўнераў Андэрса не прызнавалі ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай, не ўзнагароджвалі, не шанавалі. 

Фота на памяць
Фота на памяць

Сёння памяць пра гэтых герояў барацьбы супраць нацызма паступова вяртаецца ў Беларусь. 

Беларускі рэканструктар побач з вайсковым аташэ Вялікабрытаніі...
Беларускі рэканструктар побач з вайсковым аташэ Вялікабрытаніі...
...і Польшчы
...і Польшчы

Важную ролю ў гэтым адыгрывае і Група вайскова-гістарычнай рэканструкцыі “Беларусы ў Войску Польскім”.

Вытсупае кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў
Вытсупае кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў
Collapse )